Спадчына: Васілевіч Іван Іванавіч
Чацвер, 28 Жнівень 2025 09:48
30 чэрвеня 2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Васілевіча (1895–1938), савецкага ваеннага дзеяча
Іван Іванавіч Васілевіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1895 г. у в. Падстарынь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1914 г. скончыў чатырохкласнае гарадское вучылішча і двухкласную лясную школу. З настаўніцкай семінарыі яго выключылі за чытанне нелегальнай літаратуры.